Келіх кола
2000
Містыка язычніцкіх рытуалаў, галасы замкаў, жывая моц сярэднявечных мелодый. Энергія, злосць і высакародства ваяўнічых продкаў. Выключна акустычная музыка, выкананая на копіях старажытных беларускіх інcтрументаў (акрамя гітары і флейты), адлюстроўвае мастацкія густы ваярскага саслоўя сярэднявечнай Беларусі. Тэксты песняў − жывыя словы сярэднявечнага фальклору ў мінімальнай апрацоўцы. У кампазіцыях 1−10 − падарожжа ў ранняе сярэднявечча, дзе граюць дуды (валынкі), гуслі, жалейка, труба, свірэль, варган, барабан, бубен. Такі старажытны інструмент як гудок тут заменены на аналагічную па гучанні колавую ліру. Кампазіцыі 11−17 прысвечаны сталаму сярэднявеччу, інструментарый якога папаўняецца ўжо гітарай і флейтай.
1. Закляцце
2. Балада
3. Ладдзя
4. Пір
5. Трызна
7. Танцы
8. Поўня
9. Ружа-кветка
10. Вайтоўна
11. Імжа
12. Паход
13. Келіх кола
14. Легенда
15. Брама
16. Там за халмом
Spotify
iTunes
Bandcamp
YouTube Music
Yandex Music
Amazon Music
Apple Music
Deezer
VK
СберЗвук