Памчалі!
«Смела з Літвай Вітаўт рэй вядзе-трымае
І натхняе крыкам, шэрагі раўняе»
Весці рэй — быць завадатарам, верхаводзіць.
«Шалёна, мужна з гуфам гуф сячэцца
Як мядзведзь раз’юшаны, што на злом нясецца»
Гуф - вайсковы атрад
«Прускіх дзесяць комтураў там важнейшых легла
Кроў струменем ліецца, немчура пабегла»
Комтур - глава комтурства, мінімальнай адміністрацыйнай адзінкі ў складзе Тэўтонскага ордэна. Комтурства складалася з аднаго замка і непасрэдна прылеглых да яго тэрыторый. Самыя маленькія і бедныя комтурствы маглі выставіць толькі з дзясятак узброеных ваяроў, найбольш буйныя і ўплывовыя - больш за тысячу. Існавала пасада вялікага комтура - пераемніка вялікага магістра (хохмайстра). Пасада вялікага комтура прыблізна адпавядае цяперашняму прэм'ер-міністру і міністру ўнутраных спраў. У выпадку пагрозы пры адсутнасці хохмайстра ён меў права кіравання ўзброенымі сіламі Ордэна. У мірны час загадваў арсеналамі, вырабам рыштунку, складамі збожжа, а падчас вайны выконваў ролю абознага. Яму падначальваўся наземны і водны транспарт.
«Добра воі пешыя, Гэй тут дапамагалі
Бо маскоўцаў шмат з рушніц, Гэй дужа шмат паклалі»
Рушніца - старадаўняя доўгая ручная агнястрэльная зброя. Слова паходзіць ад страпольскага ruśnica альбо чэскага ručnice. Стрэльба першапачаткова без засова, пазней з засцерагальнікам або колавым замком. Выкарыстоўвалася ў Еўропе з сярэдзіны XIV да пачатку XVII ст. Такая зброя называлася разнастайнымі назвамі ў розных краінах — пішчаль і ручніца на землях Русі (таксама гакаўніца, калі з крукам-гакам), ручная бамбарда (bombarde portative) ці куляўрына (coulevrine) ў Францыі, Італіі, ручная гармата (handgonne) ў Англіі.
«Разам з сотняй казакоў, Гэй ды маскву грамілі
Пыху ім ранейшую, Гэй неўзабаве збілі»
Пыху ім ранейшую, Гэй неўзабаве збілі»
Пыха - фанабэрыстасць, ганарыстасць(рус. высокомерие, спесь, кичливость, надменность). Збіць пыху - збіць гонар.
«Шаблі літы, злотам біты,
У яшчар-скуру апавіты»
У яшчар-скуру апавіты»
Апавіты - абмотаны, абкручаны што-небудзь, чым-небудзь.
«Стукнуў-грукнуў у падковы
Гэй шыхтуйся, пан кашовы!
Гукнуў кош ды з самапалаў
З сямі пятых ад запалаў»
Пан кашовы - камандзір палка (кампалка).
Кош - вайсковы полк, абоз у XIV-XVIII ст.
Самапал - доўгая самастрэльная ручная зброя. Выкарыстоўвалася ў 16-17 ст. казакамі ва Украіне, Расіі і Беларусі. Гэтая назва таксама выкарыстоўвалася для абазначэння рушніц. Вымяралася ад парахавога запалу ў пядзях (пятых), агулам даўжыня каля 130-140 см.
«Так Літва татараў біла мардавала
Аж да Цапры да ракі да ракі загнала»
Аж да Цапры да ракі да ракі загнала»
Мардаваць - катаваць, біць, мучыць, выматываць
«У кім шаленства не памёрла,
Жлукціць цэбары і вёдры,
Мае той піяцка горла,
Пекна ёсць кола рыцэрска!»
Жлукціць цэбары і вёдры,
Мае той піяцка горла,
Пекна ёсць кола рыцэрска!»
Жлукціць - размоўнае слова - многа і прагна піць.
«Ходзіў Літвін ой ды па Грунвальду
Тры дні тры начы
Чэпам граючы»
Чэп - халодная рыцарская зброя ўдарнага і ўдарна-драбільнага тыпу, мае рукаятку з ударным грузам, на канцах мае вострыя шарыкі. Большасць разнавіднасцяў гэтай зброі паходзіць ад сельскагаспадарчага цэпа. У Еўропе двухручныя баявыя чэпы выкарыстоўваліся сярэднявечнай пяхотай. Часцей за ўсё гэта была зброя простага апалчэння. Напрыклад, вядома аб шырокім выкарыстанні баявых чэпаў чэшскімі гусітамі падчас гусіцкіх войнаў у XV ст., і нямецкімі сялянамі падчас Сялянскай вайны ў XVI ст. Чэпы нярэдка ўзмацнялі - абівалі металам, забяспечвалі шыпамі. Тэхніка бою была блізкая да тэхнікі працы дубінай, пры гэтым чэпы давалі магутны ўдар, што было вельмі эфектыўна супраць пешых супернікаў.
“Ой вазьміце ж Байду да й звяжыце,
На гак рэбрам перачапіце!”
Гак - востры металічны выступ на чым-небудзь, напрыклад, крук у багры, шып у падкове.
“Ой ты, цюра, ты вярнюсенькі,
Падай ты лучок тугусенькі!”
Цюра (таксама джура, чура) - у XVI-XVIII стст. служка рыцара, зброяносец, вайсковая чэлядзь. Запазычанае слова з цюрскіх моў. Звычайна малады хлопец, вучань. Цюра хадзіў у паходы з рыцарамі, браў удзел у баях.
«Гэй-га, на рум, бервяно на рум,
Чаго ты сумны, кінь гэты сум!»
Чаго ты сумны, кінь гэты сум!»
Рум - размоўнае слова, азначае месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць плыты.
«Першы вырваў меч із похваў
І рассек дзяўчыну»
І рассек дзяўчыну»
Похва - тое ж самае, што ножны, футляр для мяча, шаблі, кінжала.
«Мячом вайтоўна махнула
Палова войска палягла»
Вайтоўна - дачка войта. Войт - стараста горада з магдэбургскім правам. У XV - XVIII стагоддзях на пасаду войта выбіралі (звычайна з заможнага насельніцтва) службовую асобу, якая ўзначальвала магістрат — орган гарадскога ўпраўлення (сучасная адміністрацыя). Спачатку пасада войта перадавалася ў спадчыну, але з часам на яе сталі выбіраць. За сваю службу войт браў частку падаткаў і судовых аплат. У яго функцыі ўваходзілі агульная адміністрацыя, кіраванне гарадской уласнасцю і судовыя функцыі, якія выконваліся з дапамогай кіраўніка прысяжных. Сваю ўладу войт дзяліў з гарадскім саветам, на выбар якога ён меў уплыў.
«Гедымін зранку склікаў вайдалотаў,
Каб тлумачылі дзіўны сон употай»
Каб тлумачылі дзіўны сон употай»
Вайдалот - аракул альбо вяшчун, якому ўласціва тлумачэнне знакаў і сноў, заклінанне стыхій, прадказанне будучага.
«Між вайной літвіны гартавалі моц краіны,
Дужалі дружыны ў аблавах на зуброў»
Дужалі дружыны ў аблавах на зуброў»
Гартаваць - выхоўваць стойкасць, вынослівасць, здольнасць пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы.
«Дзесьці ты гарцуеш між палкоў літоўскіх,
Між палкоў літоўскіх»
Між палкоў літоўскіх»
Гарцаваць - па-маладзецку ездзіць верхам, красуючыся спрытнай пасадкай.
«І у Луцку Вітаўт тыя госці частаваў
Дараваў размаітымі дарамі каштоўнымі»
Дараваў размаітымі дарамі каштоўнымі»
Размаіты — размоўнае слова — якому ўласцівы розныя прыкметы, неаднолькавы, разнастайны.
«Хай нам шмат дасталося бяды,
Хай сяброў засталася малая раць»
Хай сяброў засталася малая раць»
Раць - войска, ваенны атрад, у пераносным значэнні натоўп, дастаткова вялікая колькасць людзей.
«Адкідвае штурм, б’ецца як тур,
Але менее моц у руках»
Але менее моц у руках»
Тур - першабытны дзікі бык, які з'яўляецца адным з продкаў буйной рагатай жывёлы. Гэта быў магутны звер з мускулістым, стройным целам вышынёй у карку каля 170—180 см і масай да 800 кг. Высока пасаджаная галава была ўвянчаная доўгімі вострымі рогамі. Яны, моцныя і агрэсіўныя жывёлы, лёгка спраўляліся з любым драпежнікам.
І яшчэ шмат-шмат прыгожых і цікавых словаў! Слухайце песні, вучыце мову, размаўляйце на ёй. Мова — шлях да разумення.