У беларускай міфалогіі Цмок займае асобае месца. Гэта істота з’яўляецца ахоўнікам асноўнага багацця Беларусі – прэснай вады, падтрымлівае баланс паміж водамі зямнымі і нябеснымі. У бытавым сэнсе з’яўляецца апекуном сямейных каштоўнасцяў. Цмок бласлаўляе маладых на прадоўжванне роду і дабрабыт, але бязлітасна карае за распутства і разбэшчанасць, парушэнне звычаёвага права.
Усе дзеі фестывалю адбудуцца ва ўрочышчы Цмока – гарадскім парку, згодна з абазначэннямі:
•Магічны яр: старажытныя практыкі стасункаў з духамі прыроды, Уладзімір Долін (Масква), абрадавыя песні і танцы
•Музычны алімп: Стары Ольса, Naka, Trio de Vilna (Літва), Vuraj, Рокаш і інш.
•Танцавальная лагчына: майстар-класы па народных танцах, песнях; народныя гульні
•Кулінарны востраў: экатэхналогіі па вырабе прадметаў побыту, прадуктаў харчавання; кулінарныя шэдэўры, вырабы народнай кухні і майстар-класы ад прафесійных кулінараў, беларускіх аграсядзіб, вясковых падвор’яў, а таксама асобных ўвішных гаспадынь
•Даліна майстроў: майстар-класы, выстава-продаж вырабаў майстроў і рамеснікаў Беларусі, Расіі, Літвы, Кітая
•Дзіцячы пагорак: народныя забавы, гульні, казкі, легенды, паданні
•Турыстычнае ўзбярэжжа: прэзентацыі аздараўленча-курортных устаноў і санаторыяў Беларусі
•Квэст-гульня «У пошуках скарбаў Цмока»: папярэдні запіс удзельнікаў: shukajby@gmail.com
Цягам фестывалю працуе святочны гандаль.
Пачатак фестывалю: 11.00
Гарадскі парк, Лепель
Даведкі: (02132) 6-15-13, (029) 597-00-36
УВАХОД ВОЛЬНЫ
Як даехаць:
-на аўто: па трасе М3 у Віцебскім накірунку, адлегласць каля 160 км
- аўтобусам:ticketbus.by