20 чэрвеня СТАРЫ ОЛЬСА прыме ўдзел у VII міжнародным open-air фестывалі “КУПАЛЬСКАЕ КОЛА-2015”.
Найзначнейшая імпрэза фестывальнага руху на Беларусі, якую ведае і чакае кожны аматар роднай культуры.
Фестываль, прысвечаны старажытнаму народнаму святу Купаллю, у традыцыях і абрадах якога найярчэйшым чынам раскрываецца душа беларускага народа.
Найбуйнейшы беларускі музычны фестываль са шматгадовай гісторыяй у гэтым годзе выйшаў на больш маштабны ўзровень і атрымаў яшчэ большую прастору для развіцця.
Мноства разнапланавых мерапрыемстваў, аб'яднаных адной агульнай ідэяй, разнастайныя лакацыі, і, канешне, вялікі open-air канцэрт з удзелам знакавых калектываў айчыннай і замежнай folk / folk-rock / pagan-metal сцэны!
Оpen-air фестываль “КУПАЛЬСКАЕ КОЛА-2015” адбудзецца 20-21 чэрвеня ў музейным комплексе "Дудуткі" (Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Пціч)
Уваходны КВІТОК на фестываль набываецца НА МЕСЦЫ і каштуе як уваходны квіток у музейны комплексе "Дудуткі"! Кошт можна адшукаць тут