Шалмеі (жалейкі)

"Стары Ольса" выкарыстоўвае раушпфайф нямецкага майстра Енса Гюнцэля.
Шалмей (жалейка) у строі Соль − язычковы інструмент у выглядзе трубкі з ігравымі адтулінамі і адзінарным язычком. Меў рэгіянальныя і аказіянальныя адрозненні ў канструкцыі. Пад назвамі "сапёлка", "сопль", "пішчалка" і інш. вядомы на Беларусі ў ХІІ − ХVІІ стст.
"Стары Ольса" выкарыстоўвае тры шалмеі ў строі Соль беларускага майстра Тодара Кашкурэвіча.
Шалмей (жалейка)у строі Рэ − язычковы інструмент у выглядзе трубкі з ігравымі адтулінамі і адзінарным язычком.
"Стары Ольса" выкарыстоўвае два шалмеі ў строі Рэ беларускага майстра Тодара Кашкурэвіча.
Помер у строі Рэ – язычковы дзвюхсекцыйны драўляны духавы інструмент з падвойным язычком. Быў папулярны ў Еўропе ў перыяд кан. XIII – пач. XVII стст. Вырабляўся з цэльнага кавалка дрэва, уяўляў з сябе цыліндар з конусападобным пашырэннем-раструбам, меў 7-10 ігравых адтулін і адну для змены рэгістра (звычайна вялікім пальцам левай рукі).
"Стары Ольса" выкарыстоўвае помер беларускага майстра Аляксандра Сурбы.



