Лютня

Лютня − струнны шчыпковы інструмент з драўляным шматскладовым клееным корпусам грушападобнай формы. Паводле іканаграфіі, сярэднявечная лютня вядома на Беларусі з ХV ст. Італьянская лютня рэнесанснага тыпу распаўсюдзілася на Беларусі ў ХVІ ст. (мода ўведзеная каралевай Бонай Сфорцай).
Лютня гурта "Стары Ольса" зроблена нямецкім майстрам Берні Леманам (Bernie Lehmann).


Больш цікавостак і гістарычных фактаў пра лютню глядзіце ў дакументальным фільме Змітра Сасноўскага "Старыя інструменты Беларусі" (18:38). Фільм на беларускай мове з рускімі субтытрамі. Каб уключыць субтытры, націсніце на адпаведны значок на відэа.
Калі вы хочаце набыць лютню і навучыцца на ёй іграць, пішыце нам: staryolsa.official@gmail.com з пазнакай "Лютня".