Альбомы

Verbum

2002
Слухаць

Старыя мелодыі на даўно забытых інструментах, старыя словы даўно змоўклых моў пераносяць Вас у гарады і замкі сярэднявечнай Беларусі, дзе чутны гоман ратушнай плошчы, тлум прыдворнага балю, задуменныя балады і ўзнёслыя паэмы.

На дыску запісаны ўрыўкі са старажытных шэдэўраў беларускай пісьмовасці: "Слова пра паход Ігаравы" (на стараславянскай мове пад гуслі), "Песня пра зубра" (на лацінскай пад лютню), "Статут Вялікага Княства Літоўскага" (на старабеларускай пад дуды), а таксама "Пан Тадэвуш" (на польскай пад колавую ліру). Вашай увазе таксама беларуская музыка ХVІ ст.: творы Войцеха Длугарая і "Ягелонскі рукапіс". Частка альбома складаецца з канцэртных аранжыровак сярэднявечных танцаў пры рэдкім спалучэнні старых інструментаў: лютня і дуда, варган і мандаліна, дуда і гуслі, гуслі і лютня і шмат іншага.

1. Конскі бранль
2. Курган
3. Ягелонскі рукапіс. "Полацкі сшытак", XVI-XVII стст.
4. Слова пра паход Ігаравы, ХІІ ст.
5. Танец "Баторый". Войцех Длугарай, 1580-я гг.
6. Паход
7. Песня пра зубра. Мікалай Гусоўскі, 1522 г.
8. Песня. Войцех Длугарай, 1580-я гг.
9. Анёл
10. Зварот да Караля. Леў Сапега, 1588 г.
11. Там за халмом
12. Выправа
13. Статут Вялікага Княства Літоўскага (a. Каралеўскі прывілей b. Зварот Льва Сапегі да саслоўяў), 1588 г.
14. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. (a. раздзел 1. артыкул 1; b. раздзел 3. артыкул 1)
15. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. (a. раздзел 3. артыкул 2; b. раздзел 3. артыкул 3; c. раздзел 3. артыкул 12)
16. Шлях
17. Пан Тадэуш. Адам Міцкевіч, 1834 г.
18. Бранль