Штурм замка Пулен. Сінгл
2020
Прысвячаецца беларусу Раману Бандарэнку. Гэта песня - напамін для ўсіх, што гонар і воля найважнейшыя за ўсё.
Песня "Штурм замка Пулен" распавядае пра ўнікальную падзею ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гонар і нязломнасць духу нашых продкаў. У 1336 годзе адбылася гераічная абарона замка Пулен (іншыя назвы Pilenai, Pillenen, Punia), што на мяжы з Прусіяй, супраць Тэўтонскага ордэна. Жыхары і абаронцы замка палічылі за лепшае загінуць і страціць усё, чым патрапіць у палон, жыць рабамі і аддаць сваіх дзяцей на выхаванне крыжакам.
Тэкст: Зміцер Сасноўскі, паводле гістарычных крыніц
Музыка: Стары Ольса
Алесь Чумакоў (вакал, колавая ліра, цыстра)
Ілья Кубліцкі (цыстра)
Марыя Шарый (шалмеі)
Зміцер Сасноўскі (дуды)
Сяргей Тапчэўскі (двухбаковы барабан, перкусія)
Аляксей Войцех (маршавы барабан)
Ілья Кубліцкі (цыстра)
Марыя Шарый (шалмеі)
Зміцер Сасноўскі (дуды)
Сяргей Тапчэўскі (двухбаковы барабан, перкусія)
Аляксей Войцех (маршавы барабан)
Запіс, звядзенне, мастэрынг: Павел Сініла, Everest Media Studio
Вокладка: арыгінальная мастацкая праца ў стылі гравюрнай каляровай абстракцыі - Ксенія Лагавая
Вокладка: арыгінальная мастацкая праца ў стылі гравюрнай каляровай абстракцыі - Ксенія Лагавая
Вялікая падзяка нашым сябрам Энджы і Тоні Куэн за падтрымку запісу і выдання сінгла.
Spotify
iTunes
Bandcamp
YouTube Music
Yandex Music
Amazon Music
Apple Music
Deezer
VK
СберЗвук