Альбомы

Лепшае. Зборнік

2009
Слухаць

Гурт сярэднявечнай беларускай музыкі “Стары Ольса” быў створаны ў 1999 г. і ў 2009 годзе святкуе свой 10-гадовы юбілей. Першы склад гурта створаны з гомельскіх музыкаў.

Назва − ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне. У рэпертуары − беларускія народныя балады, ваярскія песні, творы кампазітараў эпохі Рэнесансу, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі (“Полацкі сшытак”, “Віленскі сшытак”, “Брэсцкі канцыянал”), беларускія канты XVI − пачатку XVII стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу.

Музыка гурта выконваецца на максімальна дакладных копіях старадаўніх інструментаў: дуды (валынкі), ліра, гуслі, жалейкі, сурмы, лютні, цыстры, шалмеі, рэбек і інш. Мэта − найбольш поўная рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага Княства Літоўскага, дзе быў створаны ўнікальны сінтэз беларускай народнай і прыдворнай музыкі з еўрапейскімі музычнымі дасягненнямі.

Гуртом “Стары Ольса” запісаны 7 студыйных альбомаў, 2 канцэртныя і 1 музычны праект. Музыка гурта ўвайшла ў 7 разнастайных зборнікаў старадаўняй музыкі.
 

2. Saltarello
4. Гальярда-Балет-Гальярда
6. Шлях
7. Witany
9. Drumul Draculi
11. Totentanz
13. Bransle des Lavandieres
14. Taniec I
15. Руевіт (DJ Anton Mix)
16. Drygula (DJ Anton Mix)
17. У карчме (DJ Anton Mix)