Альбомы

Гераічны эпас

2006
Слухаць
"Кароль памёр і не пакінуў нашчадкаў. Яго набліжаныя пусцілі каралеўскага каня з прымацаванай да яго каралеўскай зброяй, каб ён абраў будучага караля. Два месяцы конь ішоў па краіне, пакуль не падышоў і не пакланіўся ў адной вёсцы старому. Гэты стары зрабіўся каралём Вітаўтам, і доўгі час краіна пры ім квітнела. Калі ён адчуў надыход смерці − загадаў музыкам граць на пахаванні. І калі пасля ягонай смерці краіне будзе пагражаць небяспека − загадаў зноў так зайграць, і ён прыйдзе на дапамогу. Каб праверыць словы Вітаўта, пасля яго смерці людзі зайгралі, але не так, і Вітаўт, з'явіўшыся з таго свету, раззлаваўся і пракляў людзей. З таго часу ў краіне пачаліся бунты..."
Паданне з віцебска-смаленскага памежжа
П. Шпілеўскі "Падарожжа па Палессю і Беларускім краі". 1852
 
Зайграйма на старых інструментах забытыя мелодыі,
заспявайма старой мовай забытыя песні − каб абудзіліся
старыя Героі ды дапамаглі ачысціць Айчыну!
 
Усе без выключэння прэзентаваныя песні грунтуюцца на гістарычных крыніцах − пісьмовых творах XIV−XVII стст. і нотных матэрыялах XVI−XIX стст. Падрабязная інфармацыя − у дадатку "Тэксты песняў і каментары". Усе аранжыроўкі, музычныя адаптацыі гістарычных тэкстаў, трактаванне старадаўняй і народнай музыкі выкананы гуртом "Стары Ольса".